У фонд «Краіна замкаў» прыйшоў Дзяржкантроль. Дырэктар дапамагаў прэс-службе Каардынацыйнай рады
У фонд "Краіна замкаў" прыйшоў з пазапланавай праверкай Дзяржкантроль. Дырэктар Фонду Аляксандр Варыкіш бачыць тут палітычную матывацыю: ён дапамагаў прэс-службе Каардынацыйнай рады. Пра гэта Варыкіш заявіў TUT.BY.
Паводле слоў дырэктара Фонду, сёння, 9 верасня, пасля 14 гадзін дня да іх прыйшлі чатыры супрацоўнікі дзяржкантролю. Яны паказалі прадпісанне і пачалі праверку фінансавага стану арганізацыі.
Фонд "Краіна замкаў" займаецца культурнай дзейнасцю. У тым ліку, арганізацыяй і правядзеннем экскурсій.
— 2020 год фактычна забіў гэтую галіну. Нашы абароты — мізэрныя. Невялікае ажыўленне наступіла толькі ў жніўні. І на гэтыя абароты прыйшло чатыры чалавекі, — кажа Варыкіш.
Варыкіш лічыць гэтую праверку палітычным ціскам на праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі.
Паводле tut.by