У Гданьску прайшла акцыя беларусаў супраць рэжыму Лукашэнкі і вайны ва Украіне
У цэнтры польскага Гданьска сабраліся беларусы, каб выказаць сваю нязгоду з тым, што зараз адбываецца ў Беларусі і ва Украіне.

Беларусы Гданьска сёння сабраліся разам, каб абазначыць сваю прысутнасць і выказацца супраць дыктатуры Лукашэнкі і вайны ва Украіне.

У цэнтры горада луналі ўкраінскія і беларускія сцягі, людзі трымалі ў руках партрэты палітвязняў і выгуквалі «Жыве Беларусь» і «Слава Украіне».

Падобныя акцыі праходзяць рэгулярна — не толькі ў Гданьску, але і ў многіх іншых гарадах Польшчы, Літвы, Грузіі, Вялікабрытаніі, ЗША.
