У Гомелі міліцыя патрабуе ў незалежных журналістаў асабістыя дадзеныя «Аслана Масхадава»

Міліцыянты патрабавалі дадзеныя карыстальніка, але мэту сваёй цікавасці патлумачылі адметна: «у сувязі з узніклай неабходнасцю». 

Пётр Кузняцоў. Фота Фэйсбук

Пётр Кузняцоў. Фота Фэйсбук



Гомельскі незалежны інтэрнэт-рэсурс «Сильные новости» атрымаў запыт ад праваахоўных органаў з патрабаваннем раскрыць персанальныя дадзеныя карыстальніка пад нікам «Аслан Масхадаў», якія пакідае каментары на сайце.

Аднак журналісты адмовілі міліцыі.

Пра гэта ў Facebook распавёў грамадскі актывіст і журналіст Пётр Кузняцоў.

Запыт прыйшоў ад Аддзелу па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогіяў УУС Гомельскага аблвыканкаму.

Міліцыянты патрабавалі дадзеныя наконт электроннай пошты «Аслана Масхадава», IP-адрасоў, якімі ён карыстаўся, а таксама сведчанні з яго прыватнага кабінету.

Прычым сілавікі нават не патлумачылі, навошта ім гэтыя дадзеныя — у звароце было адзначана толькі, што гэта патрэбна «ў сувязі з узніклай неабходнасцю».

29468308_1813534015374747_1070985414205652997_n.jpg

Адміністрацыя сайта адмовіла міліцыянтам, не пабачыўшы законных падставаў для раскрыцця персанальных дадзеных карыстальніка.

29356788_1813536885374460_9103516020477097438_n.jpg

29342592_1813536922041123_3986889020319386383_n.jpg


belsat.eu