У Гомелі выпускаюць майкі, што транслююць ідэалогію «русского мира»

Майкі з надпісамі «Бессмертный полк», «Спасибо деду за победу» з'явіліся ў гомельскай фірмовай краме «8 Сакавіка».

Фота з Фэйсбуку Паліны Сцепаненка

Фота з Фэйсбуку Паліны Сцепаненка

Фота з выявай маек апублікавала ў фэйсбуку праваабаронца Паліна Сцепаненка.


Гомельская фабрыка «8 Сакавіка» — адзін з найбуйнейшых у Беларусі вытворцаў трыкатажу добрай якасці па нізкіх коштах. У лінейцы фабрыкі — у тым ліку майкі з беларускімі арнаментамі, якія можна набыць у сярэднім па 9 рублёў.
Адметна, што ў каталогу на сайце прадпрыемства выяўленых на фота мадэляў няма.