У Гомелі затрымалі ўладальніка сеткі касметычных крам «Красотка»
У Гомелі затрымалі 47-гадовага ўладальніка сеткі крам касметычных тавараў «Красотка» Паўла Бабчанка, у праўладных тэлеграм-каналах з'явілася «пакаяннае» відэа з ім.

Павел Бабчанок. Фота з сацсетак
У Гомелі затрымалі ўладальніка сеткі касметычных крам "Красотка". Мужчына адкрыта крытыкаваў дзеянні беларускіх уладаў у сацыяльных сетках.
Супрацоўнікі АМАПа ў шлемах і бронекамізэльках надзелі на прадпрымальніка кайданкі проста ў краме — затрыманне таксама здымалі на відэа.

Затрыманне. Скрыншот з відэа
Паводле інфармацыі гомельскіх праваабаронцаў, у дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа.