Гамяльчаніну прысудзілі калонію пасля званка ў міліцыю

Гамяльчаніну Уладзіміру Яўстраценку прысудзілі год калоніі, абвінаваціўшы ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК, паведамляюць праваабаронцы.

Ілюстрацыйнае фота: mazyr.by

Ілюстрацыйнае фота: mazyr.by


7 лютага рашэнне было агучана ў судзе Навабеліцкага раёна Гомеля. Яго вынес суддзя Арцём Манжас.
Паводле абвінавачання, у жніўні 2021 года мужчына патэлефанаваў на лінію 102 і «дапусціў выказванні, якія змяшчаюць ненарматыўную форму слоўнага выказвання ў дачыненні да Лукашэнкі, тым самым публічна абразіўшы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Уладзімір Яўстраценка цалкам прызнаў сваю віну.
Паводле reform.by.