За бел-чырвона-белы сцяг на фуры аштрафавалі лідчаніна
У Лідзе аштрафавалі мясцовага жыхара за бел-чырвона-белы сцяг на фургоне-рэфрыжэратары
![bczb_na_daroze.jpg bczb_na_daroze.jpg](/img/v1/images/bczb_na_daroze.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У судзе Лідскага раёна 21 студзеня асудзілі мясцовага
жыхара паводле артыкула 24.23 КаАП — несанкцыянаванае пікетаванне, паведамляюць
праваабаронцы.
Згодна з пратаколам, лідчанін «узяў удзел у пікетаванні шляхам выпуску на лінію аўтамабіля DAF з фургонам-рэфрыжэратарам KOGEL з бел-чырвона-белым сцягам».
Суддзя Уладзімір Федаровіч згадзіўся з абвінавачваннем, прызнаў мужчыну вінаватым і пакараў яго штрафам у памеры 320 рублёў (10 базавых велічыняў).