У гомельскай журналісткі хочуць забраць дзіця

Сёння гомельскай журналістцы-фрылансерцы прыйшоў ліст з патрабаваннем з'явіцца на адміністрацыйную камісію пры райвыканкаме.

17807418_1418117374906146_86817220588470317_o.jpg

«Усё ж такі пагрозы ў мой адрас адабраць сына апынуліся не пустыя....сёння мяне выклікалі на адміністрацыйную камісію ў райвыканкам ( паштоўку атрымала толькі сёння). Мяркую, што прызначаць наступную хутка, запрашаю калегаў і неабыякавых людзей прыйсці падтрымаць. Аб часе паведамлю пазней» — напісала журналістка на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Ларыса Шчыракова — журналістка, якая стала асвятляла падзеі, звязаныя з уведзеным кіраўніком краіны дэкрэтам №3 і лёсамі людзей, якія трапілі пад дзеянне гэтага дэкрэту. За гэта на фрылансерку ужо каля 8 пратаколаў. Чакаюцца суды.