У храмах Беларусі працягваюць выконваць «Магутны Божа»
2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка перасцярог ад выканання рэлігійнага гімна «Магутны Божа».
У архікафедральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі 4 ліпеня прагучаў гімн «Магутны божа».
Нагадаем, 2 ліпеня падчас выступу на сходзе Аляксандр Лукашэнка перасцярог ад выканання рэлігійнага гімна «Магутны Божа».
Верш «Магутны Божа» быў напісаны Наталляй Арсенневай у Мінску ў 1943 годзе. У 1947-м быў пакладзены на музыку Міколам Равенскім. Традыцыйна выконваўся ў храмах у канцы багаслужбы. Ëн набыў новую папулярнасць у грамадстве са жніўня 2020 года.
На прапанову ад уладаў правесці 3 ліпеня агульнабеларускую малітву за Беларусь, у курыі каталіцкай Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі тады адказалі, што каталікі ў гэты дзень будуць маліцца аб еднасці і супакоі ў нашай краіне, а таксама курыя заахвочвае напрыканцы святой імшы выканаць гімн «Магутны Божа», «у якім будзем прасіць Усемагутнага Бога, каб захаваў нас і наш край ад усяго злога».
Паводле nn.by