У Гродна памёр актывіст «Мінскай вясны» 1996 году Рыгор Фарманян

Беларус армянскага паходжання Рыгор Фарманян быў шматгадовым актывістам Беларускага Народнага Фронту ў Гродна, паведамляе Радыё Свабода.

viasna_1.jpg

Пра смерць спадара Фарманяна паведаміў у Twitter Павел Мажэйка:

Паводле Паўла Мажэйкі, менавіта Рыгор Фарманян 25 сакавіка 1996 года з акрываўленай галавой і бела-чырвона-белым сьцягам у руках аказаўся сфатаграфаваны журналістамі падчас сутыкненняў дэманстрантаў з міліцыяй падчас знакамітай «Мінскай вясны» 1996 году.
Гэты здымак стаў знакамітым і абышоў шматлікія СМІ.
Архіўныя фота некаторых акцый «Мінскай вясны»:


viasna_2.jpg

viasna_3.jpg