У Гродне ідзе «агляд» кватэры журналіста Алеся Дзянісава

Агляд адбываецца ў межах той жа праверкі, што і ў гродзенскага журналіста Яна Романа, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Алесь Дзянісаў

Алесь Дзянісаў

Дома знаходзіцца толькі дачка Алеся Дзянісава, супрацоўнікі забіраюць яе смартфон. Жонка цяпер на працы, сам Алесь Дзянісаў не ў горадзе.
Нагадаем, сёння раніцай у Гродне наўпрост на вуліцы затрымалі журналіста Яна Романа.
Дома ў журналіста быў агляд — забралі ноутбук і тэлефон.
Нагода: быццам бы Ян Роман заплаціў штрафы за дзвюх асоб, якіх пакаралі ў межах Адміністрацыйнага кодэкса за ўдзел у пратэстах, і такім чынам фінансаваў пратэсты ў краіне.
У якім статусе знаходзіцца журналіст Ян Роман, пакуль невядома.