У Гродне сяржант-кантрактнік скончыў жыццё самагубствам

У Гродне 20-гадовы сяржант-кантрактнік скончыў жыццё самагубствам. У Міністэрстве абароны адзначаюць, што яго ўчынак не звязаны са службай.

bez_nazvanija__1__8.jpg

Пра здарэнне паведаміў Telegram-канал Nexta. Паводле яго даных, у Гродне 20-гадовы вайсковец-кантрактнік выпіў вялікую дозу лекі і выйшаў на вуліцу, дзе яму стала дрэнна. Яму выклікалі хуткую дапамогу, але медыкі не змаглі выратаваць хлопца. Паводле інфармацыі канала, напярэдадні ён пасварыўся са сваёй дзяўчынай.
Інфармацыю пра смерць сяржанта TUT.BY пацвердзілі ў Міністэрстве абароны.
- Паводле інфармацыі праваахоўных органаў, ўчынак, які здзейсніў сяржант, які праходзіць службу па кантракце, мае прычыны асабістага характару, якія мы не мае права абмяркоўваць, і ня абумоўлены праходжаннем службы, - распавёў TUT.BY прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Уладзімір Макараў .
Паводле tut.by