У Грузію больш не патрэбныя ні ПЦР, ні вакцына

Для ўсіх, хто прыедзе ў Грузію пасля 15 чэрвеня, больш не патрэбныя ні ПЦР, ні вакцынацыя

hruzija_more_logo.jpg

Ад учорашнага дня, 15 чэрвеня, усім, хто прыедзе ў Грузію, не спатрэбяцца ні ПЦР, ні вакцынацыя.

Згодна з пастановай грузінскага ўрада, цяпер пры ўездзе ў Грузію не патрэбны ні тэст на каронавірус, ні пацвярджэнне вакцынацыі. Пра гэта гаворыцца на сайце заканадаўчага весніка Грузіі, піша onliner.by.

«Любая асоба, якая прыбывае з-за мяжы (незалежна ад грамадзянства), пры выездзе з любой краіны вызваляецца ад абавязку прадастаўлення дакумента, які пацвярджае поўны курс вакцынацыі супраць кавіду, або адмоўнага ПЦР-тэсту за апошнія 72 гадзіны да візіту і самаізаляцыі», — гаворыцца ў дакуменце.

Яшчэ вясной Грузія адмяніла зялёныя пашпарты для наведвання ўстаноў ды кавярняў, знікла неабходнасць рабіць паўторны ПРЦ на працягу трох дзён ад уезду ў краіну, калі не было пацвярджэння вакцынацыі. У краіне таксама адменены масачны рэжым на вуліцы і ў памяшканнях. Цяпер маскі трэба насіць толькі ў грузінскім транспарце і ў медустановах.