У Instаgram з’явілася старонка Сцяпана Латыпава «Вольны вожык»

Сябры Сцяпана Латыпава стварылі ў Instаgram старонку «Вольны вожык», на якой будуць публікаваць вестачкі ад палітвязня.

Малюнак: instagram.com/volny_vozhyk/

Малюнак: instagram.com/volny_vozhyk/

На старонцы плануюць размяшчаць навіны пра палітвязня, фрагменты яго лістоў з-за кратаў і малюнкі. Калі вы хочаце падзяліцца яго лістамі і малюнкамі для публікацыі, то можаце дасылаць іх у Instаgram.
Палітвязня Сцяпана Латыпава асудзілі 16 жніўня 2021 года да 8,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічыняў. Палітвязня абвінавацілі ў стварэнні дваровага telegram-чата, майстэрні па вырабе пратэснай сімволікі, супраціве супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні 15 верасня 2020 года. Акрамя гэтага, як дырэктара кампаніі "Беларбо", яго прызналі вінаватым ва ўвядзенні ў зман кліентаў пры аказанні паслуг па хімічнай абароне раслін.
Адрас для лістоў: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Латыпаву Сцяпану Сяргеевічу.