У Івацэвічах затрыманы падазраваны ў падпале сацыяльнай рэкламы
Па падазрэнні ў падпале рэкламнага шчыта ў Івацэвічах 4 жніўня быў затрыманы юнак па імені Ігар.
Пра гэта паведамляецца ў лісце, разасланым у СМІ актывістамі-анархістамі.
Раней, у першыя дні жніўня, у Івацэвічах група анархістаў спаліла рэкламны білборд.
На білбордзе было напісана: «Сіла закона ў яго выкананні».
«На самай справе закон — гэта інструмент улады для падаўлення народа, — гаворыцца ў рассылцы. — Калі дзяржаве трэба, […] лёгка парушаюць законы: збіваюць […] беларусаў, а незадаволеных адпраўляюць у турмы».
Шматлікія анархісты прайшлі праз турмы за ўдзел у падобных акцыях пратэсту, якія дзяржава разглядае як злоснае хуліганства і псаванне маёмасці.
Паводле nn.by