У калядную ноч на Брэстчыне пабачылі яркі метэор (відэа)
У калядную ноч, 7 студзеня, у Брэсцкай вобласці заўважылі яркі метэор, піша газета "Заря".

Фота: pixabay.com
Відэакамера ў вёсцы Малыя Шчытнікі Брэсцкага раёна зафіксавала яркі метэор у 3:33 ночы. Балід ляцеў з захаду на ўсход і асвятліў велізарную тэрыторыю.
Гэты метэор бачылі і ў Пружанах. Пра гэта паведамляецца ў пабліку "Падслухана. Пружаны" ў сацсетцы "Вконтакте".
Паводле euroradio.fm