У Кіеве пры нявысветленых абставінах загінуў расейскі журналіст, заснавальнік інфармагенцтва

Пра гібель журналіста паведамілі ягоныя сябры, якія напярэдадні прыйшлі павіншаваць Шчацініна з днём нараджэння. Як паведамляе ўкраінская прэса, цела журналіста знайшлі на балконе яго ўласнай кіеўскай кватэры — ён сядзеў на крэсле з агнястрэльнай раненнем у галаву, побач ляжаў пісталет. 

Фота: facebook.com

Фота: facebook.com


У якасці асноўнай следчыя разглядаюць версію пра самагубства. «Інтэрфакс-Украіна» паведамляе, што раней Шчацінін адправіў аднаму са сваіх блізкіх электронны ліст, у якім расказаў пра намер добраахвотна пайсці з жыцця.
У сярэдзіне 90-х Аляксандр Шчацінін заснаваў інфармагенцтва «Новы рэгіён». Праблемы ў выдання пачаліся падчас Майдана — на маскоўскую рэдакцыю агенцтва сталі аказваць ціск сілавікі, яны абвінавачвалі журналістаў у тым, што яны займаюць «антырасейскую» пазіцыю. У інтэрв'ю «Радыё Свабода» Шчацінін расказаў, што ўлады паспрабавалі ўчыніць рэйдарскі захоп «Новага рэгіёна». У выніку летам 2014-га журналіст атрымаў украінскае грамадзянства і пераехаў у Кіеў.
Ва Украіне Шчацінін планаваў стварыць цэнтр процідзеяння расійскай прапагандзе.
Паводле echo.msk.ru