У Кобрыне патрабуюць вярнуць вуліцы Суворава імя Рамуальда Траўгута
Жыхары Кобрына патрабуюць вярнуць вуліцы Суворава імя Рамуальда Траўгута — аднаго з лідараў нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863 года. Стрыт-арт з партрэтам героя з'явіўся ў цэнтры горада, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».
— Лукашысцкая ідэалогія грунтуецца на каланіяльных устаноўках, адна з якіх навязвае культ Суворава — ката беларусаў. Так паводзіць сябе акупацыйная адміністрацыя, навязваючы на падкантрольнай тэрыторыі чужыя імёны і чужыя сімвалы. Сённяшняя вуліца Суворава ў Кобрыне раней насіла імя Рамуальда Траўгута. Мы лічым, што гістарычная справядлівасць павінна быць адноўленая. Імя ката будзе прыбрана, імя героя вернута, — распавёў адзін з арганізатараў акцыі.