У кватэры былога следчага і праваабаронцы Алега Волчака правялі ператрус

У мінскай кватэры былога следчага і праваабаронцы Алега Волчака 3 студзеня правялі ператрус.

aleh_volczak.jpg


Праваахоўнікі мяркуюць, што забойства жанчыны, парэшткі якой знайшлі ў Свіслачы, адбылося ў ягонай кватэры, сказаў «Свабодзе» Волчак.

Кватэра Алега Волчака знаходзіцца побач з месцам, дзе знайшлі спартовую торбу з парэшткамі, таму праваахоўнікі мяркуюць, што забойства адбывалася кватэры праваабаронца.

«Тут ёсць яшчэ зніклая жанчына, якая нібыта заходзіла ў кватэру, дзе жыве мой брат», — сказаў Воўчак.

Дома ў брата Волчака таксама прайшоў ператрус, распавёў праваабаронца Tut.by:

«Шукаюць сляды крыві жанчыны, якая прапала ў раёне. Наколькі я зразумеў, такіх жанчын некалькі, з адной з іх меў зносіны мой брат. Ён са мной у кватэры не жыве, але мы абодва — уласнікі, таму і прыйшлі да мяне. У брата там, дзе ён жыве, таксама ўжо прайшоў ператрус», — расказаў Волчак.

Тая жанчына, з якой меў зносіны брат праваабаронцы, па словах Волчака, знікла чатыры дні таму.

«У нас тут увесь дом у шоку, усе кажуць пра забойства. Ну якое забойства?.. — здзіўляецца Волчак. — Я прасіў паказаць дакументы, матэрыялы справы, следчы кажа, што ідзе расследаванне».

Першы вобшук прайшоў уначы 3 студзеня, другі пачаўся ў вечары таго ж дня. На момант публікацыі вобшук у Волчака працягваецца.

«Зараз будуць рэчы забіраць на біялагічныя рэчывы. Анучкі, ну такія рэчывыя доказы», — сказаў Воўчак.Нагадаем, учора ў міліцыю звярнуліся супрацоўнікі камунальнай службы, якія ачышчалі раку Свіслач. Яны распавялі, што дасталі з ракі спартыўную сумку з чалавечымі парэшткамі. 

0625027e_cbb8_4cf9_88fd_4fd0bcacc539.jpg


У МУС паведамілі, што на месца здарэння неадкладна прыбыла следча-аператыўная група, кіраўніцтва МУС РБ і ГУУС Мінгарвыканкама.
Міліцыянты тады паабяцалі, што сумесна з прадстаўнікамі іншых праваахоўных структур "прадпрымаюць усе магчымыя меры па высвятленні ўсіх абставінаў таго, што адбылося, і асобаў, якія маглі здзейсніць злачынства".