У Латвіі амаль 80% нелегальных цыгарэт — беларускія

Рынак кантрабандных цыгарэт у Латвіі — адзін з самых вялікіх у Еўропе. Нелегальныя тытунёвыя вырабы складаюць 18,3% ад усіх, якія прадаюцца ў Латвіі, сведчыць даследаванне агенцтва Nielsen, піша DELFI.

c931a8a06aa87ef27e7db165725d6.jpeg

Пачынаючы з трэцяй чвэрці 2018 года аб'ём нелегальнай прадукцыі патроху зніжаўся — з 22,8% да 16,2% у другой чвэрці 2019 года. Гэта тлумачыцца дзеяннямі дзяржавы па барацьбе з кантрабандай. Але спад быў нядоўгім — у апошняй чвэрці 2020 года аб'ём нелегальнага рынку склаў 20,4%, а вось у другой чвэрці 2021 года скараціўся да 18,3%.

79,3% нелегальных цыгарэт — беларускія. Расце колькасць і нелегальнай прадукцыі латвійскага паходжання — цяпер гэта 1,8% ад усіх спажываных цыгарэт. Часцей за ўсё ў Латвію вязуць цыгарэты беларускага прадпрыемства Grodno Tobacco (73,5%), NZ і Premier. Сярод падробленых цыгарэт лідар Winston — 89,3% ад усёй падробленай прадукцыі.

За апошні год кантрабанда цыгарэт нанесла Латвіі шкоду памерам мінімум у 38 мільёнаў еўра.