У Лідзе на плошчы, дзе ўвечары будзе мітынг Ціханоўскай, перакладаюць плітку. Кажуць, супадзенне

У Лідзе каля гандлёвага цэнтра "Патсдам", дзе сёння ўвечары павінен прайсці агітацыйны мітынг кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, рабочыя пачалі перакладаць плітку. Людзі хвалююцца, што такім чынам мясцовыя ўлады неяк хочуць паўплываць на правядзенне мерапрыемства, паведамляе TUT.BY.

Фота: t.me/lida97pro

Фота: t.me/lida97pro

У пабліках Ліды з'явіліся фотаздымкі, дзе бачна, што каля гандлёвага цэнтра «Патсдам» мяняюць плітку. У Лідскім ЖКГ TUT.BY распавялі, што ніякіх планавых работ на плошчы на сённяшні дзень, 31 ліпеня, не запланавана — і параілі звярнуцца ў гандлёвы цэнтр, бо гэтая тэрыторыя належыць гандлёваму аб'екту.

 

Так было ў мінулую пятніцу, 24 ліпеня. Фота: t.me/lida97pro

Так было ў мінулую пятніцу, 24 ліпеня. Фота: t.me/lida97pro

 У гандлёвым цэнтры сказалі, што сёння ўначы каля "Патсдама" прарвала водаправод.

Гэта проста супадзенне. Супрацоўнікі розных службаў працуюць з ночы. Яны вельмі стараюцца ўсё зрабіць хутчэй, каб паспець да вечара. У мінулую ж пятніцу, 24 ліпеня, усё прайшло нармальна на гэтым месцы (тады была сустрэча з даверанымі асобамі Ціханоўскай і тут сабралася больш за тысячу лідчан. — рэд.). І цяпер усё будзе добра. Хвалявацца не варта, — запэўніваюць у гандлёвым цэнтры.

 Паводле  news.tut.by