У Літве паднялі верталёт, каб знайсці двух мігрантаў, якія схаваліся ў полі (Відэа)

15 ліпеня паблізу мяжы літоўскія памежнікі затрымалі чарговую партыю мігрантаў, якія незаконна перасеклі мяжу з Беларуссю. Двое нелегалаў збеглі ад патруля і паспрабавалі схавацца ў полі. Для іх пошуку паднялі верталёт, паведамляе Служба аховы дзяржмяжы Літвы.

7744e838_2fd0_44cd_926e_aedd3dc56236_cx0_cy16_cw0_w408_r1_s.webp

За суткі літоўскія памежнікі затрымалі 57 чалавек, якія незаконна перасеклі літоўска-беларускую мяжу. Сярод іх былі грамадзяне Афганістана, Індыі, а таксама 17 чалавек з Чачні.

Двое затрыманых паспрабавалі схавацца ад памежнікаў у полі. На месца вылецеў верталёт, які знайшоў парушальнікаў з дапамогай камеры начнога бачання. Відэа гэтага можна пагляддець тут

З пачатку года на літоўска-беларускай мяжы затрымалі 1795 парушальнікаў.

Паводле Zerkalo.io.