Літва і Ірак дамовіліся супрацоўнічаць у пытанні міграцыйнага крызісу на беларуска-літоўскай мяжы
Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс і яго іракскі калега Фуад Хусэйн на сустрэчы ў Багдадзе дамовіліся супрацоўнічаць для вырашэння крызісу нелегальнай міграцыі праз беларуска-літоўскую мяжу, паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства Літвы.
«Ірак надае сур'ёзную ўвагу сітуацыі на літоўскай
дзяржаўнай мяжы, — сказаў Ландсбергіс. — Акрамя таго, нам далі абяцанне пачаць
расследаванне магчымай злачыннай сеткі, арганізаванай Беларуссю ў Іраку, якая
выкарыстоўвае грамадзян Ірака, прадаючы ім туры ў Еўрапейскі Саюз, хоць яны не
падарожнічаюць далей за лагер мігрантаў», — піша БелаПАН.
«Мы дамовіліся аб палітычных прынцыпах супрацоўніцтва.
Тэхнічныя дэлегацыі больш падрабязна абмяркуюць канкрэтныя меры. Мы таксама
дамовіліся аб іх сустрэчы ў бліжэйшы час», — дадаў міністр.