У Магілёве кіраўнік МУС Кубракоў сфатаграфаваўся пад сваім партрэтам. Потым яму паказалі бюст Сталіна
Пра гэта піша «Еўрарадыё» са спасылкай на sb.by.
У Магілёве міністр унутраных спраў Іван Кубракоў зрабіў фота
пад... сваім партрэтам. 1 сакавіка ён наведаў інстытут МУС і выступаў перад
курсантамі, паразмаўляў з выкладчыкамі, пабываў у музеі (там яму паказалі бюст
Сталіна).
Кубракоў узначаліў МУС Беларусі ў кастрычніку 2020 года.