У Магілёве развесілі прапагандысцкія плакаты, але ноччу іх пазрывалі (фота)
Лукашысты развесілі ў цэнтры Магілёва палітычныя шаржы ў духу сталінізму. Але з надыходам цемры плакаты пазрывалі, піша «Н*ша Ніва».

У Магілёве шукаюць новыя спосабы данясення да насельніцтва
дзяржаўнага светапогляду.
12 студзеня падкантрольныя ідэолагам СМІ паведамілі пра
«імправізаваную карцінную галерэю», якую, нібыта, арганізаваў па сваёй ініцыятыве «неабыякавы мастак» у цэнтры горада. Як сцвярджалася, ён паказаў у сваіх творах
«уласнае стаўленне да геапалітычнай сітуацыі ў свеце і наглядна прадэманстраваў
палітычную абстаноўку ў нашых суседзяў».

Працы «мастака» выглядалі скапіяванымі з палітычных шаржаў
часоў сталінізму і гумарыстычнага часопіса «Вожык».
За савецкім часам ідэолагі такімі карцінкамі высмейвалі
парадкі ў краінах Захаду, а тым часам савецкія людзі з ахвотай спажывалі заходнюю прадукцыю і зайздросцілі дастатку іх жыхароў. Што высмейваюць імі лукашысты, незразумела, бо ў суседняй краіне вайна і ў ёй гінуць людзі.

Галерэя «неабыякавага мастака» правісела на агароджы
стадыёна «Спартак» да цемнаты. Увечары магілёўцы «творы» пазрывалі.
Фота з сацсетак.
