У маі ў Беларусі было звольнена на 17 тысяч чалавек больш, чым прынялі на працу
У маі ў Беларусі звольнілі на 17 тысяч чалавек больш, чым прынялі на працу (звольненыя 62,8 тысячы чалавек, а прынятыя на працу — 45,6 тысячы), паведамляе Белстат. Часцей за ўсё звальняюць у прамысловасці, гандлі, адукацыі і сельскай гаспадарцы.
У мінулым месяцы ў эканоміцы было занята 4 млн 271,8 тысячы
чалавек. У маі 2020-га гэты паказчык складаў 4 млн 323,4 тысячы.
Атрымліваецца, што за год колькасць занятых у эканоміцы нашай краіны
скарацілася на 51,6 тысячы чалавек.
Эксперты звязваюць зніжэнне занятых у эканоміцы з
дэмаграфічнай сітуацыяй і з адтокам працоўнай сілы за мяжу, перадае БелаПАН.
Беларусы сталі больш актыўна з'язджаць пасля падзей жніўня мінулага года і наступных
рэпрэсій.
Паводле «Еўрарадыё».