У Маладзечне затрымалі шэсць чалавек, у тым ліку двух журналістаў «Рэгіянальнай газеты»
Затрыманьне адбылося ў маладзечанскім парку каля каменя «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі».
Як паведамляе Свабода са спасылкай на «Рэгіянальную газету», каля 14 гадзін у парк заехала міліцэйская «газель». Побач з мемарыяльным каменём «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі» міліцыянты затрымалі шэсць чалавек.
Паводле выдання, сярод тых, хто ўдзельнічаў у затрыманні, некаторыя былі не ў форме.
Сярод затрыманых аказаліся двое журналістаў «Рэгіянальнай газеты». Затрыманыя адзін мужчына і тры жанчыны. У дзвух затрыманых жанчын ёсць малалетнія дзеці.
Газета паведамляе, што з затрыманымі праводзяць прафілактычныя гутаркі. Журналістаў выпусцілі прыкладна праз дзве гадзіны. Астатнія затрыманыя на гэты момант заставаліся ў аддзяленні міліцыі.