У Мазыры расійская вайсковая машына з літарай V трапіла ў ДТЗ

Як паведамляюць тэлеграм-каналы, расійскі вайсковы грузавік сутыкнуўся з легкавіком на ўездзе ў горад.

Аўтааварыя пад Мазыром / кадр з відэа: Еўрарадыё

Аўтааварыя пад Мазыром / кадр з відэа: Еўрарадыё


ДТЗ адбылося сёння ў 15.40. Наступствы здарэння трапілі на запіс відэарэгістратара.
У легкавіка разбітая ўся задняя частка, адвалілася задняе кола з левага боку. Машына аднаўленню не падлягае. Што сталася з яго кіроўцам і пасажырамі, невядома. Перад ДТЗ на трасе Р-31 утварыўся затор.