У Мінску будуць штрафаваць за «эканомію» электраэнергіі
Неўзабаве ў Правілы добраўпарадкавання Мінску будуць унесеныя змены.
У іх будзе запісаны абавязак уключаць архітэктурную падсветку паводле графіку, вызначанага «Мінгарсвятлом» і адміністрацыямі сталічных раёнаў.
«Пры неўключэнні будзем штрафаваць уласнікаў будынкаў. У нас ёсць патрабаванне, каб горад выглядаў прывабна», — патлумачыў дзяржаўнаму інфармагенцтву belta.by намеснік старшыні Мінгарвыканкаму Віктар Лапцеў.
Асаблівую ўвагу ў 2018 годзе плануецца надаць падсвятленню праспекта Незалежнасці, вуліцы Макаёнка, Партызанскага праспекта, а таксама вуліцам каля стадыёна «Дынама».