У мігрантаў, якія спрабуюць патрапіць у ЕС з Беларусі, выяўляюць расійскія візы
За мінулыя суткі ў Польшчу і Літву з боку Беларусі спрабавалі пракрасціся 77 мігрантаў.
У Польшчу спрабавалі трапіць 20 чалавек, у тым ліку
грамадзяне Ганы, Ірака, Емена. Інцыдэнты адбыліся на ўчастках Ліпск, Мельнік,
Белавежа, Дубічы-Царкоўна. У замежнікаў былі расійскія візы, якія яны атрымалі
за апошнія 2-3 тыдні, паведамляе польская памежная служба.
Учора супрацоўнікі ўчастка Рутка-Тартак затрымалі
жанчыну — грамадзянку Літвы, якая перавозіла трох мігрантаў з беларуска-літоўскай
мяжы. Гэта былі двое грамадзян Афганістана і адзін — Таджыкістана. Сёлета ля
польска-літоўскай мяжы затрымана амаль 450 мігрантаў (у 2021 годзе — 141) і 88
памагатых (у 2021 годзе — 53).
2 верасня на літоўска-беларускай мяжы былі затрыманыя 57
мігрантаў.
Паводле reform.by.