У Мінску 17-гадовы падлетак скончыў жыццё самагубствам праз пераслед за масавыя беспарадкі

Увечары 25 траўня ў Мінску 17-гадовы Дзмітрый Стахоўскі, фігурант крымінальнай справы за ўдзел у «масавых беспарадках» 9-11 жніўня 2020 года (ч. 2 арт. 293 КК), скончыў жыццё самагубствам, скокнуўшы з 16-павярховага будынка. Хлопец перад гэтым пакінуў перадсмяротны пост у сацсетцы «ВКонтакте», у якім тлумачыць свой учынак крымінальным пераследам праз удзел у мітынгах: «Віной таму стаў Следчы камітэт», — піша «Вясна».

Дзмітрый Стахоўскі. Фота з сацсетак

Дзмітрый Стахоўскі. Фота з сацсетак

Вядома, што Дзмітрый быў сіратой, жыў у інтэрнаце. Менавіта супрацоўнікі гэтага інтэрната паказалі на хлопца як на ўдзельніка акцый пратэсту, пасля чаго ён стаў фігурантам крымінальнай справы па арт. 293 КК. Вядома, што днём 25 траўня ён быў на допыце па гэтай справе. У сваім допісе ў сацсетцы «ВКонтакте» хлопец адзначыў: «Калі б на мяне не працягвалі маральна ціснуць, думаю, я бы не наважыўся на такі жудасны ўчынак, як суіцыд. Але мае сілы былі на зыходзе».

«Калі вы гэта чытаеце, значыць, мяне няма ў жывых»

Публікуем цалкам допіс з сацыяльных сетак загінуўшага Дзмітрыя, дзе ён тлумачыць прычыну свайго рашэння скончыць жыццё самагубствам:

post_vk.png