У Мінску адбываюцца маршы жанчын і людзей з інваліднасцю (фота, відэа)
Жанчыны сабраліся каля кінатэатра «Беларусь».

У Мінску ў суботу, 31 кастрычніка, адбываецца жаночы марш. Месцам збору была пляцоўка каля кінатэатра «Беларусь».
З самай раніцы на бліжэйшых вуліцах былі заўважаны бусы сілавікоў.
15:40 «Жыве Беларусь» скандуюць жанчыны, якія засталіся ў калёне. Яны ўжо дайшлі да плошчы Якуба Коласа і рызыходзяцца. Цяпер у цэнтры праходзіць «Жаночы дэмарш».
На «Жаночым маршы» затрымалі некалькі чалавек. У тым ліку фатографа «Советской Белоруссии».
15:20 На маршы заўважаны плакат салідарнасці з польскімі жанчынамі. І шмат крэатыву




15:00 Марш рухаецца ў бок плошчы Перамогі
14:40 Пра затрыманых падчас марша пакуль не паведамляецца.







14:30 Пратэстоўцы ўжо на Кастрычніцкай плошчы. Адметнасць гэтага маршу ў тым, што некаторыя жанчыны прыйшлі ў масках, як на Хэлоўін.
14:10 Маршы жанчын і людзей з інваліднасцю паядналіся на праспекце Незалежнасці
14:00 Жанчыны мінаюць СІЗА на Валадарскага
13:50 «Шчасьце бульбаша — жыцьцё без Лукаша!». Жанчыны на Нямізе
13:40 Каля Чырвонага касцёла збіраюцца ўдзельнікі марша людзей з інваліднасцю.

13:30 Жанчыны рушылі калонай. Міліцыянт у гукаўзмацняльнік эмацыйна паведамляе, што марш жанчын — несанкцыянаваны, за гэта жанчыны могуць быць прыцягнутыя да адказнасьці. Калэну здымае невядомы ў цывільным.