У адным з мінскіх дамоў абцягваюць дах калючым дротам (фотафакт)
Пра гэта паведамілі жыхары дома ў тэлеграм.

У мінскай Малінаўцы стаіць жылы дом з высокім шпілем, на які 7 разоў уздымалі бел-чырвона--белы сцяг. Здыманне сцяга было вельмі складаным для камунальных службаў. Відаць, з "праблемай" вырашылі змагацца радыкальна.

31 кастрычніка, у суботу, мясцовыя жыхары заўважылі людзей з калючым дротам. Каб сцяг не ўздымалі, невядомыя людзі гатовыя ачапіць дротам дах будынка.
У выніку на шпіль павесілі чырвона-зялены сцяг і абматалі сам шпіль калючым дротам.
