У Мінску адзначаць Дзень Еўропы

Моладзь Руху «За Свабоду» запрашае 9 траўня далучыцца да святкавання Дня Еўропы — дня міру і еднасці еўрапейскіх краін. У межах мерапрыемства гасцей чакае насычаная праграма і прыемныя сюрпрызы.

de_2.png


Кожны з удзельнікаў зможа далучыцца да дыскусіі «Еўрапейскі шлях Беларусі», згуляць у тэматычнай віктарыне з прызамі, а таксама патрапіць на святочны канцэрт.
Сярод хэдлайнераў мерапрыемства эканаміст Сяргей Чалы, культуролаг Вадзім Мажэйка, філосаф Вольга Шпарага, гурт Бачу ўпершыню і ZŁO.
Святкаванне пачнецца 9 траўня а 16-й гадзіне ў Кальяннай №1 (Мінск, вул. Карла Маркса, 33).