У Мінску асуджана дачка беларускага бізнесмена Авер’янава, які ўцёк за мяжу

У Мінску асуджана дачка беларускага бізнесмена Юрыя Авер’янава, які ўцёк за мяжу. Вікторыю Авер'янаву прызналі вінаватай ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры, паведамляе «Еўрарадыё».

001_20200612_zam_averjanova_20200612100951_fo2a9975.jpg


Суд Фрунзенскага раёна сталіцы адправіў яе на тры гады ў калонію агульнага рэжыму. Тэрмін на адзін год скарацілі па амністыі.
Высветлілася, што кампанія "Інтэкс", якой кіравала Авер'янава, за сем гадоў не заплаціла ў бюджэт краіны больш за 892 тысячы рублёў падаткаў. У падатковыя дэкларацыі ўносіліся непраўдзівыя даныя. Паводле пастановы суда, з Вікторыі Авер'янавай будзе спагнана ў бюджэт больш за 711 тысячы рублёў.
Бацька Вікторыі — вядомы бізнесмен Юрый Авер'янаў. Калі тры гады таму ў сілавікоў з'явіліся прэтэнзіі да яго бізнесу, ён з'ехаў за мяжу, дзе цяпер і знаходзіцца (у 2018-м яго затрымлівалі ў Германіі). Вікторыю Авер'янаву летась эсктрадыравалі з Расіі.
Авер’янаў — адзін з першых доларавых мільянераў у нашай краіне. Ён адкрываў буйныя рынкі і забаўляльныя ўстановы ў Мінску, у тым ліку рэчавы рынак на стадыёне “Дынама”.