У Мінску гарэла казарма часці 3214 унутраных войскаў
Ва Уруччы ратавальнікі ліквідавалі пажар у памяшканні казармы па вуліцы Незалежнасці, 191, паведамляе прэс-служба МНС. Там размяшчаецца частка ўнутраных войскаў 3214.

Фота mapid.by
Узгаранне адбылося на плошчы 18 квадратных метраў.
Меркаваная прычына — кароткае замыканне электраправодкі.
Урачыстае адкрыццё інтэрната для вайскоўцаў унутраных войскаў адбылося 6 жніўня 2020 года.
Паводле reform.by.