У Мінску нядзельны марш (фота, відэа)
Апошні марш перад Народным ультыматумам.

У нядзелю 25 кастрычніка ў цэнтры Мінска будзе адбывацца нядзельны марш.
18:40 пры разгоне акцыі сілавікі стралялі гумовымі кулямі па людзях. Як мінімум адзін дэманстрант паранены - у яго перабіты жывот. У пад'ездзе на Арлоўскай, каля якога ўзарвалі светлашумавыя гранаты, разбіліся вокны.
Як мінімум адзін чалавек пацярпеў ад выбуху святлошумавой гранаты. Ашкепкамі яму пашкодзіла галёнку.


18:10 Міліцыя спрабуе ўсталяваць кардон каля Цэнтральнага РУУС Менску. Яе спрабуюць абысьці пратэстоўцы. Шмат сьвятлашумавых гранат!
18:00 Дэманстранты не змаглі дамовіцца з сілавікамі, каб іх прапусцілі далей праз мост, таму большасць адыходзіць ад кардона і збочвае ў парк да Свіслачы. За калонай едуць аўтазакі,
Людзі прагналі кардон міліцыянтаў на Арлоўскай, тыя хутка зьяжджаюць на бусах. За імі бягуць пратэстоўцы.
17:55 Удзельнікі менскага маршу падышлі шчыльна да ланцугу АМАП, адлегласьць паміж імі — 5 мэтраў. Крычаць «Сыходзь» Раздаліся некалькі стрэлаў. АМАП спрабуе адагнаць пратэстоўцаў ад ланцугу. Людзі крычаць «Фашысты»
17:45 Людзі практычна дайшлі да кардона сілавікоў, што перагарадзіў дарогу праз мост ля Палаца Незалежнасці. Дэманстранты вырашаюць, што рабіць далей
17:35 Галава калоны звярнула да Палаца Незалежнасці
17:25 Калона згарнула на вуліцу Арлоўская. Яе галава прайшла перакрыжаванне з вуліцай Гая. Людзі запалілі ліхтарыкі і рухаюцца наперад. У калоне ёсць людзі на інвалідных калясках.

17:20 "Каманда прэзідэнта" і бчб-сцяг

17:15 На Бангалор адна частка калоны паварочвае на Багдановіча, іншая - на Арлоўскую. Адчынены ўсе станцыі ў метро.


17:10 Вялізная калона трымаецца, людзі не разыходзяцца. У гэты момант дэманстранты пайшлі ад Бангалора па Арлоўскай.
17:00 Сілавікі не прапусьцілі хуткую дапамогу, якая ехала з уключанымі маякамі.
16:50 Людзі працягваюць ісьці маршам па горадзе



16:30 Сілавікі перакрылі вуліцу Сурганава каля вуліцы Коласа

Галава калёны ўжо каля ўніверсама «Рыга». Пакуль не зразумела, куды людзі будуць рушыць далей
16:25 Вельмі шмат людзей ідзе па вуліцы Багдановіча


16:15 Шмат спэцтэхнікі чамусьці стаіць каля Акадэміі Навук

16:10 Галава калёны тым часам дайшла да плошчы Бангалор. На доме Багдановіча, 78, які прымыкае да плошчы, вялізны бел-чырвоны-белы сьцяг з надпісам «Шчучыншчына». Гэта вельмі весяліць людзей у калёне


15:55 Галава калоны ля «Белай Вежы» завярнула на Багдановіча, зараз кіруецца ў бок «Камароўкі». Хвост калоны толькі-толькі прайшоў праспект Пераможцаў і звярнуў на Машэрава.





15:45 На перакрыжаванні Куйбышава і Машрава - вадамёты

15:40 Людзі рухаюцца каля стэлы, каля цырка таксама шмат людзей.


15:30 Калона рушыла па праспекту Машэрава.
15:25 Агромная калона рушыла на праспект Машэрава. Лозунг сённяшняга дня, як адзначаюць нашы карэспандэнты, адзін: забастоўка. У пратэсце ўжо бяруць удзел больш за 100 000 чалавек, але гэта не мяжа. Людзі працягваюць сцягвацца ў цэнтр, звычайна пікавая колькасць назіраецца ў 16:00

15:20 З бубначамі і воклічамі «Забастоўка» частка людзей ідзе па Зыбіцкай у Менску
15:10 Людзей болей і болей, ужо больш за 50 тысяч.



14:40 Шмат людзей ідзе да стэлы.

14:20 Людзі збіраюцца на плошчы Свбоды, на плошчы Перамогі, каля цырка.
14:00 Перакрытыя Гарадскі вал, праспект Незалежнасці (рух у бок цэнтра). Таксама перакрыты рух па праспекце Пераможцаў ад Стэлы ў бок цэнтру
13:50 Яшчэ да пачатку акцыі заўважана шмат сілавікоў. Яны стаяць у шэрагах альбо перамяшчаюцца, а таксама затрымліваюць журналістаў. Затрымалі фатографаў Дзмітрыя Дзмітрыева («Новы час») і Святаслава Зоркага (КП)