У Мінску пакажуць кароткаметражку пра бяздомных
Стужку «Безыменныя людзі» зняла каманда маладых пачаткоўцаў — акцёраў, фатографаў і сацыяльных актывістаў. Тэматыка фильма — бездамоўе, якое прысутнічае ў кожнай краіне і з'яўляецца не адной, а цэлым комплексам сацыяльных праблем.
Падчас працы над праектам каманда зрабіла вялікі шлях у разуменні сутнасці праблемы. Аўтары ўзялі шмат інтэрв'ю ў Мінскіх бяздомных і актывістаў, якія ім дапамагаюць. Па заканчэнні працы яны таксама хацелі б падзяліцца інфармацыяй на якой быў заснаваны фільм, а таксама тым, што ў яго не ўвайшло. Акрамя паказу фільма адбудзецца выстава здымкаў мінскіх бяздомных, зробленых рэжысёрам фільма ў працэсе працы.
Падчас мерапрыемства будзе магчымасць выпіць каву і гарбату (бясплатна), а таксама ўзяць пячэнькі, прыгатаваныя ўласнаручна арганізатарамі мерапрыемства, па вольным прайсе. Фотаздымкі, прадстаўленыя на фотавыставе, будуць даступныя ў фармаце паштовак таксама па вольным прайсе. Усе сабраныя сродкі пойдуць на куплю для бяздомных рэчаў першай неабходнасці, такіх як мыла, брытвы і г.д. У дадатак да гэтага ў тым жа памяшканні будзе арганізаваны збор адзення для бяздомных. Можна прынесці непатрэбныя вам рэчы і пакінуць іх для тых, хто ў іх мае патрэбу.
Паказ адбудзецца 6-га снежня ў 17:00 у прасторы "Тэрыторыя правоў" па адрасе вул. Ложынская 16, 404.
Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца на сайце мерапрыемства. Уваход вольны, але трэба зарэгістравацца.
Паводле прэс-рэлізу