У Мінску памёр шматгадовы карэспандэнт Польскага радыё ў Беларусі і Расіі Уладзімір Пац
Інфармацыю аб гібелі журналіста пацвердзілі ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Польшча, піша БАЖ.
Уладзімір Пац быў адданым журналістам і карэспандэнтам. На Польскім радыё Уладзімір пачаў працаваць на пачатку 1990-х.
Падтрымліваў кантакты з беларускай апазіцыяй і палякамі ў Беларусі, удзельнічаў з мікрафонам Польскага радыё ў арганізаваных імі ініцыятывах. Ад самага пачатку бесперапынна паведамляў аб падзеях 2020 года.