Да журналісткі заходзіў намеснік пракурора, каб папярэдзіць
Сёння, 10 снежня, журналістку Таццяну Смоткіну наведаў намеснік пракурора.
Да журналісткі Таццяны Смоткінай завітаў намеснік пракурора Глыбоцкага раёна Ян Сасноўскі. Мэта візіту — правядзенне прафілактычнай гутаркі з журналісткай.
Намеснік пракурора распавёў, за што і паводле якіх артыкулаў цяпер могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. Параіў азнаёміцца на дзяржаўным сайце са спісам экстрэмісцкіх СМІ і тэлеграм-каналаў, за распаўсюд інфармацыі з якіх можа пагражаць крымінальная адказнасць.
Пасля нагадаў, што ў Таццяны расце сын, цяпер ён у падлеткавым узросце, і таму з ім таксама трэба праводзіць гутаркі рознага кшталту, у тым ліку пра тое, як правільна сябе паводзіць у прасторы інтэрнэту.
Па выніку Ян Сасноўскі даў журналістцы падпісаць паперу, што з ёй была праведзеная прафілактычная гутарка.
Як зазначае Таццяна Смоткіна, намеснік пракурора паводзіў сябе карэктна.
Нагадаем, тыдзень таму журналістку наведваў Следчы камітэт — па крымінальнай справе за знявагу Аляксандра Лукашэнкі.
Паводле bajby.org