У Мінску павялічылася колькасць злачынстваў на глебе хатняга гвалту
У першым паўгоддзі зарэгістравана 144 злачынствы, летась за такі ж перыяд было 132.

Тыповы партрэт злачынцы — мужчына ва ўзросце ад 30 да 49 год, які злоўжывае алкаголем, піша агенцыя «Мінск-Навіны».
Прадстаўнік пракуратуры адзначае, што 80% злачынстваў аднесены да катэгорыі, калі справу могуць завесці толькі па заяве пацярпелай ці пацярпелага. У некаторых выпадках збітыя адмаўляюцца звяртацца ў міліцыю: шкадуюць нападніка або баяцца, што ён будзе помсціць. У такім выпадку справу могуць завесці па ініцыятыве пракурора.
Нагадаем, 15 ліпеня спыніла дзейнасць гарачая лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту, напярэдадні ў офіс да кансультантак прыходзілі сілавікі. Гарачая лінія працавала больш за восем гадоў, за гэты час бясплатную дапамогу атрымалі амаль 15 тысяч чалавек.
@nashaniva