Фестываль хатніх жывёл у Мінску (асцярожна: фота выклікаюць замілаванне!)
У суботу ў «LidBeer Dvor» (Мінск, вул. Кульман, 1/8) прайшоў «Ezoo Fest», які сабраў усіх, хто любіць братоў нашых меншых. Гэты той выпадак, калі браць іх з сабой не толькі можна, але і вельмі пажадана.
Вашыя ўлюбенцы і вы самі атрымаеце магчымасць завесці новыя знаёмствы і проста добра правесці час.
Для тых, хто толькі збіраецца завесці хатняга гадаванца, тут
ёсць даволі вялікі і складаны выбар. Сабакі і каты на любы густ, нават ёсць
зусім малыя і прывабныя шчанючкі, якія вельмі чакаюць сваіх новых гаспадароў!
Таксама тут можна атрымаць кансультацыі амаль па любых пытаннях наконт здароўя
і харчавання вашага гадаванца, прыняць удзел у шматлікіх конкурсах, набыць
сувеніры, да і наўпрост пабываць у атмасферы пазітыва і руху, па якім мы так
даўно сумуем. Ужо не кажучы пра магчымасць смачна паесці ці выпіць кубак кавы, гарбаты альбо піва.
Фэст працягнецца да 22:00. Час яшчэ ёсць!