У Мінску ўлады вырашылі рэгуляваць цэны на труны
Мінскі гарвыканкам вызначыў цэны на рытуальныя паслугі.

Фота К. Шастоўскі
Пастанову прынялі яшчэ 14 кастрычніка, але набыла моц яна пасля апублікавання 4 лістапада, піша «Свабода».
Максімальныя тарыфы на пахаванне цяпер такія:
• простая труна — 32 рублі 77 капеек,
• труна, абабітая тканінай — 51 рубель 22 капейкі,
• драўляны крыж — 21 рубель 68 капеек,
• перавозка цела — 1 рубель 32 капейкі за кіламетр і 33 рублі 66 капеек за гадзіну,
• пахаванне ў выкапанай далакопам магіле — 240 рублёў 63 капейкі ўзімку і 66 рублёў 30 капеек улетку,
• выкапаць магілу экскаватарам — 75 рублёў 64 капейкі ўзімку і 58 рублёў 34 капейкі ўлетку.
Таксама ўлады вызначылі гранічныя тарыфы на:
• пахаванне ці змяшчэнне ў калюмбарый урны з прахам,
• ручное і механізаванае апусканне труны ў магілу,
• выраб тумб і слупкоў,
• дастаўку рытуальных вырабаў.