У Мінску з'явіліся першыя гастравуліцы
Названыя самыя кулінарныя
вуліцы сталіцы.
Самай кулінарнай ў Мінску стала вуліца Інтэрнацыянальная. Рэйтынг гастранамічных вуліц сталіцы склалі прадстаўнікі Exponenta, вытворцы абагачаных бялком напояў і іммунакактэляў.
Мінск перажывае ўсплёск інтарэсу да гастранаміі: колькасць аб'ектаў грамадскага харчавання расце ва ўсіх раёнах, а ў горадзе асвойваюць новыя фарматы устаноў. Больш за ўсё кафэ і рэстаранаў ў цэнтры горада - перш за ўсё, у Верхнім горадзе і раёне Нямігі. Рэстаратары традыцыйна актыўныя ў межах другога кола, а ў апошні час кафэ і кандытарскія сталі часта з'яўляцца ў спальных раёнах.
Гастранамічны рэйтынг ўзначаліла вуліца Інтэрнацыянальная, на якой размешчана каля 20 кафэ і рэстаранаў. Папулярнасць забяспечвае размяшчэнне ў цэнтры горада і наяўнасць гасцініц. Нягледзячы на малую працягласць (усяго 1 км), вуліца стала адным з нешматлікіх месцаў, дзе піраговая суседнічае з французскай пякарняй, а прэстыжнае кафэ — з маладзёжнай кавярняй. Тым часам далёка не ўсе ўстановы вытрымліваюць высокую канкурэнцыю.
На другім месцы знаходзіцца вуліца Карла Маркса, дзе на адлегласці 1,3 км сабраны піцэрыі, кавярні і рэстараны нацыянальнай кухні. У адрозненне ад лідэра спісу, вуліца Карла Маркса ў большай ступені імкнецца да рэспектабельных устаноў. Так і не стаўшы пешаходнай, яна пачала губляць папулярнасць, хоць усё яшчэ ўяўляе цікавасць для гурманаў.
Трэцяе месца займае праспект Незалежнасці з самай вялікай колькасцю аб'ектаў грамадскага харчавання - каля 100. У той жа час сканцэнтраваны яны ў асноўным каля станцый метро і «гастранамічнага калідора» не ўтвараюць. Найбольшую цікавасць праспект ўяўляе для наведвальнікаў дэмакратычный кафэ, але наведвальнікамі распешчаны далёка не ўсе ўстановы.
Следам ідзе вуліца Няміга, якую аблюбавалі рэстараны хуткага харчавання і кафейня. Першую пяцёрку замыкае вуліца Зыбіцкая, якая не мае роўных у канцэнтрацыі бараў і пабаў.
У спіс таксама ўвайшла вуліца Рэвалюцыйная з акцэнтам на кулінарны андэграўнд, які развіваюць установы з аўтарскай кухняй. Сёмае месца займае вуліца Кастрычніцкая з маладзежнымі кафэ і барамі.
Шмаь кафэ і сеткавых рэстаранаў на вуліцы Сурганава. Багатая на гастранамію і вуліца Кульман, для якой у большай ступені характэрны стрытфуд. У рэйтынг таксама патрапіў праспект Пераможцаў, аб'екты грамадскага харчавання ўздоўж якога шырока прадстаўлены ў гандлёвых цэнтрах і гасцініцах.
«За апошнія гады сфера грамадскага харчавання ў сталіцы прыкметна разраслася: стала больш устаноў, асвоены практычна ўсе сегменты. Найбольш актыўна адкрываюць новыя аб'екты сеткі фастфуду, - лічаць складальнікі рэйтынгу. — Прынцып «хутка, сытна і танна» стаў папулярны, шіаіт у чым з-за гэтага трэцяя частка мінчан пакутуе ад незбалансаванага харчавання. Многія сталі папаўняць дэфіцыт бялку напоямі, накшталт Exponenta, тады як кафэ і рэстараны са спецыялізацыяй на здаровым харчаванні прадстаўлена ў Мінску выбарча. Гастранамічны турызм у горадзе таксама пакуль толькі зараджаецца».
Рэйтынг складзены прадстаўнікамі Exponenta на аснове аналізу гастранамічнай інфраструктуры Мінска. У якасці ключавога крытэрыя — канцэнтрацыя аб'ектаў грамадскага харчавання на той ці іншай вуліцы. Спецыялісты лічылі кафэ, бары, рэстараны, буфеты, сталовыя і фудкорт ў гандлёвых цэнтрах. Значэнне мела не толькі колькасць, але і якасць устаноў і іх разнастайнасць: чым большы кулінарны выбар прапануе вуліца, тым вышэйшае месца яна заняла ў спісе.
Exponenta — першы ў Беларусі вытворца прадуктаў харчавання для здаровага ладу жыцця. У канцы 2014 года ў Горках выпушчаны узбагачаны бялком напой Exponenta Active, прызначаны для харчавання ва ўмовах дэфіцыту часу на абед альбо перакус. У 2017 годзе яго дапоўнілі імунакактэль Exponenta Imuno + і SKYR — густы малочны прадукт для сняданку з высокім утрыманнем бялку.
Камунікацыйнае агенцтва АГТ-Медыя