У Мінску з'явіліся плакаты з Рыгорам Барадуліным (фота)

22 кастрычніка актывісты грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» зладзілі ў Мінску разлепку плакатаў, прысвечанных народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну

alternatyva104.jpg


Плакаты былі змешчаны на інфармацыйных стэндах побач з гандлёвым цэнтрам “Еўропа”, а таксама побач з офісам агенцыі Аляксандра Герашчэні “Акадэм-нерухомасць”. 

alternatyva102.jpg


«Усім беларусам трэба ведаць і паважаць нашых выдатных дзеячоў культуры, літаратуры, навукі, мастацтва. Сёння мы вырашылі зладзіць лакальную акцыю для сумнавядомага рыэлтара Герашчэні, каб паўплываць на яго нацыянальную свядомасць. Таксама, мы вырашылі нагадаць іншым грамадзянам пра велічную асобу нашай краіны — Рыгора Барадуліна, на якога ў апошні тыдзень гучала не мала бруду і паклёпу. У нашым асветніцкім пасланні мы змясцілі вядомыя вершы паэта, сярод якіх быў твор, прысвечаны бацьку Івану Барадуліну, які загінуў ў 1944 годзе на вайне, а таксама верш “Маленне за Беларусь”, дзе ёсць такі актуальны для нас усіх радок “Хай беларус беларуса будзе любіць як брата”, — каментуе ідэю акцыю лідар “Альтэрнатывы” Алег Корбан.

alternatyva101.jpg

alternatyva103.jpg


Нагадаем, падставай для такой дзеі стала заява сталічнага рыэлтара Аляксандра Герашчэні, які вызначыўся заявай: "Барадулін — нацысцкая свалата. Хопіць карміць моладзь беларускай мовай". 
Паводле прэс-рэлізу “Альтэрнатывы”