У Мінску за месяц адправілі 4000 «лістоў шчасця» за няправільную паркоўку

Парушэнні былі выяўленыя з дапамогай фотафіксацыі.

Фота: pravo.moe

Фота: pravo.moe

Пра гэта ў сераду дэпутатам Палаты прадстаўнікоў паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ МУС Аляксандр Цагельнік. Паводле яго слоў, на сённяшні дзень у сталіцы для паловы аўтамабіляў не хапае парковачных месцаў. З-за гэтага іх паркуюць уздоўж дарог, у дварах жылых дамоў і ў іншых непрызначаных для гэтага месцах.
Дэпутаты прапанавалі больш актыўна штрафаваць кіроўцаў за няправільную паркоўку і эвакуяваць аўтамабілі. На іх думку, гэта прымусіць больш актыўна карыстацца паркінгамі, платнымі стаянкамі і г. д. Цагельнік з гэтым не згодны. У ДАІ пра праблему ведаюць, але аштрафаваць усіх, хто няправільна паркуецца, няма тэхнічнай магчымасці. Да таго ж, калі пачаць усіх іх штрафаваць, у Мінску ўзнікне "незадавальненне і сацыяльная напружанасць".
Паводле euroradio.fm