У Мінску зачыненыя тры станцыі метро. Праспект цалкам перакрыты

У Мінску зачыненыя тры станцыі метро — «Плошча Якуба Коласа», «Акадэмія навук» і «Парк Чалюскінцаў». На падыходах масавыя затрыманні.

dsc_0023_1_logo.jpg


Усе тры станцыі не працуюць на ўваход і выхад, цягнікі ідуць праз іх, не спыняючыся. Пра гэта паведамляецца ў Твітэры Мінскага метро, адзначае euroradio.fm

metro_1.jpg


На падыходах да Акадэміі навук і на самой пляцоўцы каля Акадэміі навук, дзе людзі спрабуюць сабрацца на акцыю, ладзяцца масавыя затрыманні, людзей саджаюць у аўтазакі. Пакуль не чапаюць толькі журналістаў.

dsc_0017_1_logo.jpg

Праспект Незалежнасці амаль цалкам перакраты

dsc_0082_logo.jpg