У Мінску «замінавалі» некалькі ўніверсітэтаў і Нацыянальную бібліятэку
Сёння на пошту некалькіх мінскіх навучальных устаноў і Нацыянальнай бібліятэкі паступілі паведамленні аб выбуховых прыладах.

Міліцыя правярае паведамленні, супрацоўнікі выехалі на месцы, паведамляе REFORM.by са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.
У сацсетках з’явіліся паведамленні пра эвакуацыю з карпусоў БДУ і БДАТУ.