У Мінску запрацаваў сайт па пошуку згубленых жывёл

Новы сэрвіс з'явіўся на партале 115.БЕЛ.

2d5d7e1a199a848ce1ec29ea4ccc53c6_500x351.jpg

На партале «Мая рэспубліка» цяпер можна не толькі размяшчаць заяўкі на выкананне работ камунальнымі службамі, але і даваць аб'явы аб згубленых і знойдзеных хатніх гадаванцах. Для гэтага трэба зайсці на галоўную старонку сайта 115. БЕЛ і націснуць на банер, змешчаны пасля інфармацыі аб колькасці ўдзельнікаў і вырашаных праблем.

fauna1.png


Ён прывядзе вас на адмысловую старонку «Фаўна горада». Там трэба выбраць патрэбны вам раздзел і размясціць аб'яву. Яна будзе захоўвацца на сайце цягам месяца.

fauna2.png