У Мінску затрымалі фатографа Руслана Мазаніка
Пра затрыманне фатографа Руслана Мазаніка ў Мінску паведамілі праваабаронцы.

У Мінску ў другой палове дня 19 кастрычніка супрацоўнікі міліцыі затрымалі Руслана Мазаніка. Папярэдне вядома, што яго даставілі ў РУУС Заводскага раёна Мінска.
Сваякам паведамілі, што фатографа затрымалі за нейкі рэпост у сацыяльных сетках. Руслана Мазаніка затрымлівалі і ў 2021 годзе, нагадваюць праваабаронцы. Тады яму прысудзілі 13 сутак арышту.